Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Расна

Свята-Міхайлаўская царква аг. Расна Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці была заснавана ў лютым 1991 г. Але праваслаўнае жыцце прыхода пачало сваё існаванне нашмат раней і мае сваю гісторыю. З скупых архіўных матэрыялаў правамерна выказаць здагадку, што Раснянскі праваслаўны прыход існаваў з моманту першай згадкі пра Расна (1466).

Тадэвуш Фадзей Віктарын Матушэвіч нарадзіўся каля 1765 г. у вёсцы Расна Берасцейскага павета (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці). Прадстаўнік шляхецкага роду Матушэвічаў герба «Лебедзь». Сын кашталяна берасцейскага Марціна Матушэвіча (1714–1773) і Ганны Неміровіч-Шчыт (каля 1730–1786). Вучыўся ў Калегіуме Станіслава Канарскага ў Варшаве.

Любоў Лук’янаўна Нічыпарук (у дзявоцтве Троц) нарадзілася 12 красавіка 1923 г. у вёсцы Баяры Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыла чатыры класы польскай школы ў 1936 г. З трынаццаці гадоў Люба Троц уцягнулася ў сялянскую працу.

Уладзiмiр Лявонцьевiч Бядуля нарадзiўся 24 мая 1927 года ў вёсцы Падомша Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласцi) у сялянскай сям’і. З дванаццаці гадоў араў зямлю, з чатырнаццаці — касіў. Закончыў сельскагаспадарчую школу. Служыў у Савецкай армii з сакавіка 1945 года шэсць гадоў. У 1951–1955 гадах быў на камсамольскай рабоце ў Брэсцкiм гаркаме ЛКСМБ: iнструктар, загадчык аддзела, другi сакратар.

Марцін Матушэвіч нарадзіўся 11 лістапада 1714 года ў вёсцы Ельня Берасцейскага павета (цяпер вёска Радасць Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і шляхціча. Свой род Матушэвічы вялі ад Гедройцаў, як малодшая лінія старога княжага роду герба Лебедзь, але збяднелі і сталі мелкай шляхтай. Бацька Марціна Юзэф Матушэвіч вярнуў свайму роду дастойнае становішча, выкупіў маёнтак Расна, пабудаваў у 1744 годзе кальвінскі збор (сабор), у 1749 годзе – манастыр і пачаў будаўніцтва касцёла Святой Ганны (закончылі будаўніцтва Грабоўскія). Сваё дзяцінства Марцін Матушэвіч правёў у Расне.

Уладзiмiр Лявонцьевiч Бядуля нарадзiўся 24 мая 1927 г. у сялянскай сям’і ў в. Падомша Камянецкага раёна Брэсцкай вобласцi.